Не ўсе ахвочыя змаглі трапіць на апошняе слова Віктара Бабарыкі

Чарга ля суда Маскоўскага раёна / Еўрарадыё
Не ўсе ахвочыя змаглі трапіць над суд, дзе сёння з апошнім словам павінен выступіць экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка" Віктар Бабарыка. З раніцы каля будынка Маскоўскага раёна Мінска выстраілася чарга, аднак многіх унутр будынка так і не пусцілі. Патлумачылі тым, што ў зале "няма месцаў".
"Яшчэ ў 8:30 раніцы супрацоўнікі суда паведамілі, што ў зале ўсяго 30 месцаў і яны ўжо занятыя", — расказалі ў штабе Віктара Бабарыкі.
На пасяджэнне пусцілі толькі адвакатаў, сваякоў, дыпламатаў і шэраг журналістаў.
Віктара Бабрыка затрымалі ў сярэдзіне чэрвеня 2020 года — пасля таго, як ён заявіў пра свой намер балатавацца ў прэзідэнты. Ён даволі паспяхова пачаў збіраць подпісы ў сваю падтрымку — за тры дні яго каманда сабрала 50 тысяч подпісаў (пры неабходным парозе ў 100 тысяч). Да моманту падачы дакументаў у ЦВК свае подпісы за вылучэнне Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты, паводле інфармацыі штаба, пакінулі каля 425 тысяч чалавек. Але яго так і не зарэгістравалі.
Віктара Бабарыку абвінавачваюць па двум артыкулам КК: "Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам" і "Атрыманне хабару". Віну ён не прызнае, лічыць справу палітычна матываванай. Пракурор папрасіў для яго 15 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.