Межы адкрытыя, ксяндзы на волі — палітыка ні пры чым? Стрым з Кныровічам
Блогер Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
Лукашэнка памілаваў двух палітзняволеных каталіцкіх святароў — Анджэя Юхневіча і Генрыха Акалатовіча. Гэта адбылося праз некалькі дзён пасля адкрыцця Польшчай яшчэ двух памежных пераходаў.
Следам за Польшчай датэрмінова адкрыла межы і Літва. І хоць кіраўніцтва абедзьвух краін сцвярджае, што рашэнні — не палітычныя, у гэта слаба верыцца.
Пра Беларусь з адкрытымі межамі сёння гаворым з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Пройдземся па новых прызначэннях у вертыкалі (сёння кадравы дзень), па жаданні чыноўнікаў майніць і пра ідэю адрэзаць Прыпяць ад Чорнага мора. Стартуем у 16:00 па Мінску. Далучайцеся!