У Польшчы часова забараняюць перадаваць пасылкі цягніком

Пасылка, ілюстрацыйнае фота

Пасылка, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У Польшчы адмяняюць перадачу пасылак праз праваднікоў цягніка — так званых кандуктарскіх адпраўленняў. Такое рашэнне прынятае ў сувязі з увядзеннем трэцяга ўзроўню тэрарыстычнай пагрозы Charlie, паведамляе PKP Intercity. Прычынай сталі дыверсіі на чыгунцы.

Як адзначае выданне MOST, перадача кандуктарскіх пасылак прыпыняецца з 22 лістапада на нявызначаны тэрмін — да адмены рашэння.

Пры гэтым пад забарону не трапіць дастаўка жыццёва важных лекаў, прэпаратаў крыві, а таксама біялагічных матэрыялаў.

Дыверсіі на чыгунцы паміж Варшавай і люблінам адбыліся 16 лістапада. У арганізацыі тэрактаў падазраюць двух грамадзян Украіны, якія дзейнічалі на замову расійскіх спецслужбаў. Паведамляецца, што пасля дыверсіі яны пакінулі Польшчу, выехаўшы ў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.