У Гомелі за "экстрэмізм" асудзілі ўдзельніцу праўладнага "Марафона адзінства"

Іна Корбут

Іна Корбут / Сацсеткі

У Гомелі за "садзейнічанне экстрэмізму" асудзілі ўдзельніцу праўладнага "Марафона адзінства". Як пакаралі 31-гадовую жыхарку Нароўлі Іну Корбут — невядома.

Жанчыну абвінавачвалі паводле артыкула 361-4 Крымінальнага кодэксу. Па ім часта праходзяць фігунарты "Справы Гаюна".

У студзені 2025 года Корбут удзельнісала ў "Марафоне адзінства" ў Мінску. Пасля яна кампліментарна выказвалася пра гэтае мерапрыемства, арганізаванае перад прэзідэнцкімі выбарамі ў мэтах агітацыі за Лукашэнку, піша "Гомельская Вясна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.