Назвалі прычыну смерці рок-музыкі Озі Осбарна
Озі Осбарн / Larry Busacca/Getty Images
Стала вядомая прычына смерці рок-музыкі Озі Осбарна. Паводле пасведчання аб смерці, якое падала яго дачка Эймі ў рэгістрацыйнае бюро Лондана, прычынай сталі спыненне сэрца, інфаркт міякарда, ішэмічная хвароба сэрца, а таксама хвароба Паркінсана з парушэннем працы вегетатыўнай нервовай сістэмы, пішуць заходнія СМІ.
Легендарны рок-музыка памёр 22 ліпеня ва ўзросце 76 гадоў.
Раней сям'я не паведамляла прычыны яго смерці. Аднак было вядома, што апошнія гады жыцця Осбарн змагаўся з цяжкімі захворваннямі.
5 ліпеня ён даў развітальны канцэрт у Бірмінгеме. Осбарн выканаў два кароткія сэты —спачатку сольна, а потым разам з Black Sabbath.