Навукоўцы ўпершыню знялі марскога чорта каля паверхні вады — відэа

Марскі чорт выглядае жахліва
Біёлагі здзейснілі сапраўдны навуковы прарыў: каля Тэнэрыфэ знялі марскога чорта (Lophius piscatorius) побач з паверхняй вады. Гэта першае такое відэа ў гісторыі.
Звычайна гэтыя рыбы жывуць на глыбіні да некалькіх кіламетраў, таму ўбачыць іх пры дзённым святле блізка да паверхні вады — сапраўдная ўдача. Так высока падняцца марскі чорт мог з-за хваробы або ў спробе схавацца ад больш буйнога драпежніка.
Для людзей марскі чорт не ўяўляе небяспекі. Дарослая рыба вырастае да 35–60 сантыметраў, але некаторым асобінам удаецца дасягнуць і метра ў даўжыню. Яны харчуюцца больш дробнай рыбай.
Цікавы факт пра марскога чорта: гэта не вельмі разумная рыба, і яна не заўсёды разумее розніцу ў памерах, таму можа паспрабаваць з’есці таго, хто нават большы за яе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.