Названыя сёлетнія нобелеўскія лаўрэаты па медыцыне
Нобелеўскія лаўрэаты па медыцыне 2025 года / Нобелеўскі камітэт
Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі на медыцыне і фізіялогіі ў 2025 годзе сталі Мэры Э. Бранкоу, Фрэд Рамсдэл і Шымон Сакагучы.
Прэмію ім прысудзілі "за адкрыцці, якія тычацца перыферыйнай імуннай талерантнасці", гаворыцца ў паведамленні Нобелеўскагаі камітэта.
Перыферыйная імунная талерантнасць — другасная абарона ад аўтаімунных захворванняў. Яна дапамагае арганізму чалавека падтрымліваць імуналагічны баланс і не шкодзіць уласным тканкам.
6 кастрычніка пачаўся нобелеўскі тыдзень. Кожны дзень арганізатары будуць называць лаўрэатаў у адной з намінацый. У аўторак будзе абвешчаныя лаўрэаты па фізіцы, у сераду — па хіміі. Імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры назавуць у чацвер, а ў пятніцу — лаўрэата прэміі міру.