Нягледзячы на санкцыі "гаманцы" Лукашэнкі працягваюць будаваць "Мінск-Свет"

Жылы комплекс "Мінск-Свет" / realt.by
Сербскія бізнесоўцы Карычы стварылі сетку кампаній для працягу будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу "Мінск-Свет". Такім чынам яны спрабуюць абысці еўрапейскія санкцыі, пад якія трапіла кампанія "Дана Астра" — заказчык праекта.
Як выявілі даследчыкі "Бюро", увесну 2021 года ў Мінску былі зарэгістраваныя чатыры новыя фірмы — "Луксуда", "Дубай Інвестмент", "Гранд Атрыум Дэвелапмент" і "Джы Файв Канстракшн". За ўсімі імі стаіць бізнесовец Мустафа аль-Тобгі. Гэты 44-гадовы брытанскі падданы – блізкі сябар сям’і Карычаў, чые кампаніі трапілі пад міжнародныя санкцыі яшчэ ў снежні 2020 года.
Аднак яшчэ за два тыдні да ўвядзення самых першых абмежаванняў беларускія бізнесы Карычаў перайшлі пад кантроль Мустафы аль-Тобгі, а бенефіцыярам кіпрскай фірмы Dana Holdings стаў яшчэ адзін сябар сям'і Нагіп Бехлулі.
Карычы спрабавалі абскардзіць санкцыі ў судах, але ў еўрапейскім судзе спробы праваліліся. Амерыканскае Міністэрства фінансаў у жніўні зняло абмежаванні з кіпрскай кампаніі Dana Holdings і Небайшы Карыча. Выявілася, што сёлета ў чэрвені кіпрская фірма Dana Holdings была ліквідаваная, што магло таць падставай для выключэння яе з "чорнага спісу". Чаму знялі санкцыі з Небайшы Карыча, не зусім зразумела.
Пад санкцыямі ЗША застаюцца беларускія кампаніі "Дана Астра", "Эмірэйтс Блю Скай" і "Дубай Вотэр Фронт".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.