Гандаль vs ціск: чаму пазіцыі былых палітвязняў і палітыкаў не супадаюць — эфір

Аліна Харысава / Еўрарадыё
Старшыня ліквідаванай Аб'яднанай грамадзянскай партыі, былы палітвязень Мікалай Казлоў даў 20 кастрычніка сваю першую пасля выезду з Беларусі прэс-канферэнцыю. Падчас якой выказаў сваё меркаванне наконт перамоў з рэжымам і ўмоваў, на якіх атрымліваецца вызваляць палітвязняў з-за кратаў. Фактычна, Казлоў стаў на бок тых былых палітвязняў, якія публічна абурыліся пазіцыяй сяброў Кааліцыі за вызваленне палітвязняў, якая выступае за зняццё санкцый і вяртанне заходніх амбасадараў у Мінск наўзамен вызвалення палітзняволеных.
Пра што сведчыць такое разыходжанне пазіцый у былых палітвязняў і палітыкаў і ці мусяць палітыкі ўлічваць меркаванне палітвязняў? Што стаіць за заявамі старшыні КДБ пра супрацу беларускіх спецслужб з калегамі з еўрапейскіх краін і пра арганізацыю сустрэчы Лукашэнкі з Зяленскім? Ці варта СМІ выцягваць на публіку спрэчкі і дыскусіі, якія вядуцць у сацсетках вядомыя персоны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі Офісу Святланы Ціханоўскай, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава ў 12:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.