Пра печанегаў Пуціна для Трампа і вялікую здзелку для Лукашэнкі — эфір

Аркадзь Мошас

Аркадзь Мошас

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ізноў паверыў і даверыўся Пуціну. Ці яго так уразілі аповеды пра печанегаў, якімі так любіць дзяліцца Пуцін, ці ідэя танэля паміж расійскай Чукоткай і амерыканскай Аляскай — невядома. Але Трамп ізноў загаварыў пра магчымасць дасягнуць міра паміж Расіяй і Украінай дыпламатычным шляхам і дамовіўся сустрэцца з Пуціным у Будапешце бліжэйшым часам. Не застаецца па-за ўвагай Трампа і Лукашэнка (як і Трампа не абыходзіць сваёй увагай Лукашэнка) і размовы наконт “вялікай здзелкі” паміж Мінскам і Вашынгтонам усё гучней.

Што стаіць за раптоўным тэлефанаваннем Трампа ў Крэмль напярэдадні візіту Зяленскага ў Вашынгтон і чаго ад гэтага візіту чакаць? Чаму для сустрэчы Трампа і Пуціна быў абраны Будапешт і якім чынам Пуцін туды зможа дабрацца і не апынуцца па выніку ў Гаазе? Чаму гэты этап замірэння Расіі і Украіны Трампам абыходзіцца без Лукашэнкі і чаго чакаць ад прапанаванай ім Трампу “вялікай здзелкі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.