Названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы

Нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы

Нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы / Нобелеўскі камітэт

7 кастрычніка сталі вядомыя імёны сёлетніх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіцы.

Шведская Каралеўская акадэмія навук прыняла рашэнне прысудзіць Нобелеўскую прэмію Джону Кларку, Мішэлю Х. Дэварэ і Джону М. Марцінісу "за адкрыццё макраскапічнага квантава-механічнага тунэлявання і квантавання энергіі ў электрычным ланцугу".

Нобелеўскі тыдзень пачаўся ўчора. Кожны дзень да канца тыдня будуць называць імёны лаўрэатаў у той ці іншай галіне. Напярэдадні былі названыя навукоўцы, якія атрымалі Нобелеўскую прэмію ў галіне медыцыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.