Названыя нобелеўскія лаўрэаты па хіміі — 2025
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі — 2025 / Нобелеўскі камітэт
Шведская Каралеўская акадэмія навук назвала сёлетніх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне хіміі. Імі сталі Сусуму Кітагава, Рычард Робсан і Амар М. Ягі. Прэмію ім прысудзілі "за распрацоўку металаарганічных каркасаў".
Адзначаецца, што лаўрэаты распрацавалі новы тып малекулярнай архітэктуры. Створаныя імі канструкцыі — мэталаарганічныя каркасы — маюць вялікія паражніны, у якія могуць пранікаць і выцякаць малекулы. Даследчыкі выкарыстоўвалі іх для збору вады з паветра пустэльні, вымання забруджвальных рэчываў з вады, збору вуглякіслага газу ды захоўвання вадароду.
Заўтра Нобелеўскі камітэт назаве лаўрэата прэміі па літаратуры