Навучэнцы каледжа збілі 8-класніка так, што ён трапіў у лякарню
Здарэнне адбылося ў Драгічыне 5 кастрычніка.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, да праваахоўнікаў звярнуўся бацька пацярпелага хлопца. Мужчына заявіў, што ўвечары яго непаўналетняга сына беспадстаўна збілі невядомыя. Школьнік атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні і трапіў у лякарню.
Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.
Праз тры дні міліцыянты затрымалі двух нападнікаў. Імі апынуліся 16-гадовыя жыхары Драгічына, абодва яны — навучэнцы мясцовага прафесійна-тэхнічнага каледжа. За групавое хуліганства ім пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Фота — gipoteza.net