Наведванне лясоў афіцыйна забаранілі ва ўсёй Беларусі

Забарона на наведванне лясоў уведзеная па ўсёй Беларусі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі. Спецыялісты ведамства спасылаюцца на неспрыяльны прагноз надвор’я: ужо заўтра тэмпература паветра дасягне 36 градусаў і пры гэтым ападкаў не прагназуецца.

Такое надвор’е спрыяе ўзнікненню лясных пажараў.

У перыяд забароны закрываюцца ўсе шлагбаумы на з’ездах з дарог у лясы, а пры неабходнасці ўсталёўваюцца таблічкі з інфармацыяй пра забарону наведвання лесу і адказнасць за парушэнне. Аўтатранспарт зможа праязджаць праз лясы толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў і абсталяваных зон адпачынку.

Парушальнікам пагражае штраф да 25 базавых велічынь.

Фота: bobr.by