Натоўп зомбі і ваўкалакаў "акупаваў" вуліцу ў цэнтры Гродна (фота)
Гродзенская ДАІ вырашыла нестандартным спосабам звярнуць увагу жыхароў горада на праблему бяспекі на дарозе.
Сумесна з шоў-балетам Яўгена Якуша, у аўторак, 22 кастрычніка яна правяла акцыю для пешаходаў і кіроўцаў. На адным з цэнтральных праспектаў горада мінакі, а таксама кіроўцы аўтамабіляў назіралі за танцуючымі на пешаходным пераходзе “акрываўленымі” артыстамі, якія загрыміраваліся пад ахвяраў аварый.
На думку ўдзельнікаў балета, менавіта рэальная, убачаная асабіста карцінка аказвае большы ўплыў на людзей, чым відэа з экранаў манітора.





