“Слуцк” пакідае Вышэйшую лігу

22 лістапада стартваў 29-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе

22 лістапада стартваў 29-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе / "Слуцк"

Двума матчамі адначасова пачаўся перадапошні тур у Вышэйшай лізе. У сустрэчы “Арсенала” супраць “Слуцка” “кананіры” здабылі валявую перамогу над “цукровымі” — 2:1 — і адправілі іх у Першую лігу беларускага футболу. “Слуцк" гуляе ў Вышэйшай лізе з 2014 года.

У Гродне “Нёман” без праблем разабраўся з “Віцебскам” — 3:1.

29-ы тур завершыцца 23 лістапада. Калі “МЛ Віцебск” пераможа “Гомель”, то датэрмінова стане чэмпіёнам Беларусі.

Расклад матчаў:

БАТЭ — “Нафтан”
“Смаргонь” — “Маладзечна”
“Славія” — ФК “Мінск”
“Тарпеда-БелАЗ” — “Іслач”
“МЛ Віцебск” — “Гомель”
“Дынама-Брэст” — “Дынама-Мінск”

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.