Настаўніца сказала дзецям, што раней за надпіс пра Пуціна іх расстралялі б

Настаўніца сказала дзецям, што раней за надпіс пра Пуціна іх расстралялі б

У пасёлку Таёжны Краснаярскага краю вучні 10 "А" класа напісалі на дошцы ў класе "Пуцін — злодзей". "Лентач" апублікаваў у Facebook відэа, на якім знятая "выхаваўчая размова" з дзецьмі настаўніцы.

"Прэзідэнт наш, якому 10 "А" ўчора нанёс найглыбейшую абразу і за якую ў савецкі час быў бы расстрэл... — кажа педагог. — Я з настаўнікамі ўсімі паразмаўляла наконт вашага класа і настойваю на сходзе з вашымі бацькамі. Таму што скаціліся па паспяховасці, не гаворачы пра паводзіны. Вось замест абразы, якую нанёс учора ваш клас, ён дасылае вам... [паказвае газету з артыкулам "Ад прэзідэнта"].

Голас дзяўчыны: Гэта не нам ён дасылае...

Настаўніца: Алёна!

Дзяўчына: Што ён для нас зрабіў?!"

Настаўніца заявіла, што школьнікі павінны быць ёй удзячныя, бо яна не выклікала паліцыю (не хацела "ганьбіць школу"). "[Вы] ў варвараў пераўтварыліся!" — эмацыйна сказала жанчына.