Настаўніца дасылала школьнікам свае пікантныя фота

Настаўніца дасылала школьнікам свае пікантныя фота

У ЗША настаўніца дасылала школьнікам праз Snapchat свае пікантныя фота. Як піша выданне The Independent, здарэнне адбылося ў штаце Заходняя Вірджынія. 27-гадовая настаўніца Трэйсі Мілер дасылала свае аголеныя сэлфі вучням старэйшых класаў. Гэтыя “рассылкі” скончыліся пасля таго, як адзін з хлопцаў звярнуўся ў паліцыю. Ён прадэманстраваў праваахоўнікам здымкі, якія былі захаваныя ў яго на тэлефоне.

На допыце Мілер прызналася, што дасылала здымкі школьнікам каля пяці месяцаў. Колькі здымкаў адправіла і колькі было атрымальнікаў, яна не змагла прыгадаць. Ад працы жанчыну адхілілі. Паліцыя высвятляе, колькі падлеткаў атрымлівалі ад яе “рассылку”.