Надзею Астапчук перавялі пад хатні арышт
Надзея Астапчук і Канстанцін Якаўлеў / Еўрарадыё
Штурхальніцу ядра Надзею Астапчук вызвалілі з-за кратаў. Паводле інфармацыі Радыё "Свабода", цяпер лёгкаатлетка знаходзіцца пад хатнім арыштам.
У 2020-м Астапчук падтрымала рух за справядлівыя выбары, падпісалася пад лістом спартоўцаў супраць гвалту сілавікоў.
У адрозненне ад многіх іншых спартоўцаў яна засталася ў Беларусі. 15 снежня 2022-га сілавікі затрымалі лёгкаатлетку і адправілі на Акрэсціна. Расійская журналістка Кацярына Яньшына, якая правяла на Акрэсціна 15 сутак, расказала журналістам, што Астапчук моцна захварэла, але нават у такім стане на падлозе прыкрывала сабой іншых ад скразнякоў.