Надвор’е на панядзелак: месцамі моцныя дажджы, штармавое папярэджанне

Уначы пройдуць дажджы, месцамі — моцныя дажджы. Удзень прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер паўднёва-заходні – пераходам на паўночна-заходні. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду, удзень месцамі — да 24 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-11 градусаў, удзень — 9-14 градусаў вышэй за нуль, па Брэсцкай вобласці будзе да 16 градусаў цяпла.


Такі характар надвор’я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.