Надвор’е на панядзелак: да +7, у асобных раёнах туман

Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер паўночна-заходні з пераходам на паўднёва-ўсходні слабы да ўмеркаванага.



Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 градусаў ніжэй за нуль да 3 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца на 2-7 градусаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.