Надвор’е на нядзелю: пацяпленне да +15
У бліжэйшыя суткі, 6 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць, пераважна без ападкаў.
Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы слабы да ўмеркаванага.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-6 градусаў, па паўднёва-ўсходняй палове на глебе і месцамі ў паветры прагназуюцца замаразкі ад нуля да мінус 4 градусаў. У дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да 9-15 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.