Надвор’е на нядзелю: да +9, дажджы, на поўначы моцны вецер
У бліжэйшыя суткі, 17 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца заходні ўмеркаваны, па поўначы краіны — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да плюс 4-9 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.