Надвор’е на нядзелю: без істотных ападкаў, месцамі замаразкі

Уначы і раніцай у многіх раёнах чакаецца туман. Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеркаванага.


Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2-8 градуса, месцамі замаразкі ад 0 да -3. Удзень будзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.