Начныя замаразкі прагназуюць у пятніцу ў Беларусі

Восень, ілюстрацыйнае фота / t.me/narachanka/
У пятніцу, 3 кастрычніка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Істотных ападкаў не прагназуюць, толькі ўначы месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія дажджы. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні, уначы — слабы, удзень — ад слабога да ўмеранага.
Уначы ў многіх раёнах чакаюцца замаразкі ад 0 да -2 градусаў, у тым ліку ў ваколіцах Мінска. Месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе 1-5 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +7...+13 градусаў.
На выходных чакаецца пераважна воблачнае надвор'е. У нядзелю на большай частцы Беларусі прагназуюцца дажджы. Удзень тэрмометры пакажуць 8-15 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе краіны да +17 градусаў.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.