Нацбанк выпускае памятныя манеты да 900-годдзя Полацкага кляштара

Спаса-Ефрасінеўскі манастыр у Полацку

Спаса-Ефрасінеўскі манастыр у Полацку

Нацбанк выпускае памятныя манеты да 900-годдзя Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку, яны з'явяцца ў абарачэнні 16 кастрычніка. Створаць тры варыянты сувенірных манет: наміналам 1, 20 і 100 рублёў.

Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку — гэта адзін з галоўных хрысціянскіх сімвалаў Беларусі. Лічыцца, што ў 1125 годзе ён заснаваны Ефрасінняй Полацкай — унучкай полацкага князя Усяслава Чарадзея.

У кляштары захоўваецца копія Крыжа Ефрасінні Полацкай, створанага майстрам Лазарам Богшам. Арыгінал лічыцца страчаным у гады Другой сусветнай вайны.

Нацбанк распавёў, колькі будуць каштаваць такія манеты:

медна-нікелевых наміналам 1 рубель — 60 BYN
срэбных наміналам 20 рублёў — 250 BYN
срэбных наміналам 100 рублёў — 950 BYN

Набыць такія манеты можна будзе толькі ў Мінску ў офісе Нацбанка на вуліцы Льва Талстога, 6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.