Нацбанк Беларусі выводзіць з абароту банкноты наміналам 50 рублёў

Нацбанк Беларусі выводзіць з абароту банкноты наміналам 50 рублёў. З 1 студзеня 2015 года спыняецца выпуск у абарот банкнот наміналам 50 рублёў узору 2000 года, а таксама банкнот мадыфікацыі 2010 года. Такое рашэнне было прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка яшчэ ў верасні.

Да 1 ліпеня 2015 года банкноты наміналам 50 рублёў павінны прымаць пры ўсіх відах плацяжоў усе суб'екты гаспадарання, у тым ліку і банкі краіны.З 1 ліпеня 2015-га банкі і суб'екты гаспадарання спыняць выдачу названых банкнот фізічным асобам, у тым ліку ў якасці рэшты. Пры гэтым банкі будуць прымаць банкноты наміналам 50 рублёў ад суб'ектаў гаспадарання да 1 верасня 2015 года. 

Абмяняць 50-рублёвыя банкноты можна будзе без абмежаванняў і без спагнання камісійнага ўзнагароджання ў любой суме, кратнай 100 рублям. Ад 1 ліпеня па 31 снежня 2015-га ўключна гэта можна будзе зрабіць у Нацыянальным банку і банках краіны. А з 1 студзеня па 31 чэрвеня 2016 года ўключна — толькі ў Нацбанку. 

З 1 ліпеня 2016-га банкноты наміналам 50 рублёў будуць выключаныя з абароту і будуць лічыцца несапраўднымі.