На Жабінкаўскі цукровы завод выклікалі сапёраў і міліцыю
На Жабінкаўскім цукровым заводзе знайшлі гранату. Як паведамляе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці, яе заўважылі работнікі прадпрыемства, якія сартавалі буракі, прывезеныя з поля. Яны спынілі працу і выклікалі міліцыю.
На месца прыехалі таксама і сапёры. Яны высветлілі, што на завод трапіла граната часоў Першай сусветнай вайны. Небяспечную знаходку адтуль вывезлі і знішчылі.
vk.com/uvdbrest