На завяршэнне кансервацыі касцёла ў Будславе патрэбныя яшчэ 400 тысяч рублёў
Так выглядаў Будслаўскі касцёл да пажару / Планета Беларусь
Каталіцкія біскупы Беларусі сабраліся на пазачарговае пасяджэнне, каб абмеркаваць у тым ліку сітуацыю з Будслаўскім касцёлам, паведамляе catholic.by.
Біскупы падзякавалі вернікам, а таксама ўсім грамадзянам і бізнесменам за малітвы і ахвяраванні. На аднаўленне касцёла людзі і кампаніі ахвяравалі 1 мільён 20 тысяч 979 рублёў.
Гэтыя грошы пайшлі на аплату праектных і рамонтных работ у касцёле, авансы падрадчыкам, экспертызы, закупку матэрыялаў і іншыя мэтавыя патрэбы.
Аднак каб завяршыць уступную кансервацыю, якая папярэднічае капітальнай рэстаўрацыі, трэба сабраць яшчэ 400 тысяч рублёў.
11 мая ў знакамітым на ўвесь свет беларускім касцёле адбыўся пажар. Агонь знішчыў дах. Прыхаджане паспелі вынесці кнігі, іконы, прыналежнасці для набажэнстваў. Галоўная святыня храма, Будслаўскі абраз Божай Маці, таксама была выратавана.