На занятках па агнявой падрыхтоўцы салдат выраніў гранату ў акоп
13 кастрычніка на занятках па агнявой падрыхтоўцы пад Слонімам салдат збіраўся кінуць гранату, але выраніў яе ў акоп. Як удакладняе прэс-служба Мінабароны, здарэнне адбылося ў 11-й асобнай механізаванай брыгадзе.
Кіраўнік заняткаў старшы лейтэнант Аляксей Харламаў за лічаныя секунды адцягнуў вайскоўца за межы акопа і закрыў яго сваім целам. Паведамляецца, што афіцэр атрымаў нязначныя траўмы.