На Замкавай гары ў Навагрудку працягваюцца працы
 
  На Замкавай гары ў Навагрудку працягваюцца працы. Фотарэпартаж адтуль апублікавала прэс-служба Міністэрства культуры. Адзначаецца, што працуюць там спецыялісты Мірскага вытворчага ўчастку "Белрэстаўрацыі". Яны "займаюцца рэканструкцыяй з кансервацыяй і прыстасаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці ў рамках 5-га пускавога комплексу".
Замак у Навагрудку ўзвялі ў XIV—XVI стагоддзях. Да нашых дзён захаваліся толькі руіны дзвюх вежаў.
 
 
 
 
 
 
     
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
