"Беларускага Букера" уручылі ў Гданьску: спіс пераможцаў

Пераможцы прэміі Гедройця сталі вядомыя падчас урачыстага мерапрыемства

Пераможцы прэміі Гедройця сталі вядомыя падчас урачыстага мерапрыемства / Euroradio

У Гданьску 15 лістапада сталі вядомыя пераможцы найбуйнейшай незалежнай літаратурнай прэміі БеларусіПрэміі Ежы Гедройця — якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.

У 2025 годзе пераможцамі сталі:

I месца — Сяргей Дубавец, аўтар кнігі "Занзібар: сталеньне маладой душы"

Рашэннем журы аўтар узнагароджаны за філасофскую рэфлексію над пошукамі нацыянальнай ідэнтычнасці свайго пакалення. Пераможца атрымаў галоўную ўзнагароду пры падтрымцы Фонду міжнароднай салідарнасці.

II месца — Югася Каляда, аўтарка кнігі "Перамена месцаў"

Аўтарка ўзнагароджана за фантасмагарычнае адлюстраванне зрухаў у беларускім грамадстве творчай стыпендыяй і месяцам працы на шведскім востраве Готланд. Прыз забяспечыў суарганізатар прэміі — Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

III месца — Зміцер Дзядзенка, аўтар кнігі "Гульні Цырцэі"

Журы адзначыла кнігу за асэнсаванне гістарычнай повязі часоў у вострасюжэтнай форме. Прыз — выданне наступнай кнігі пры падтрымцы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.

Еўрарадыё, як партнёр прэміі, рабіла інтэрв'ю з пяццю фіналістамі галоўнай беларускай літаратурнай прэміі.

Зміцер Дзядзенка

Анка Упала

Аляксандр Лукашук

Югася Каляда

Сяргей Дубавец

Шосты фіналіст, Клёк Штучны, захоўвае сваю ананімнасць.

Арганізатарамі конкурсу Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляюцца Аб’яднанне "Беларускі ПЭН" і Асацыяцыя "Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.