На выхадных змяняюцца маршруты транспарта, які курсуе па вуліцы Няміга ў Мінску

На выхадных змяняюцца маршруты транспарта, які курсуе па вуліцы Няміга ў Мінску

У сувязі з правядзеннем рамонтных работ і закрыццём руху для ўсіх відаў транспарту з 5:00 24 кастрычніка да 5:00 26 кастрычнік змяняюцца маршруты грамадскага транспарту па вуліцы Няміга ў Мінску.

Па суседніх вуліцах будуць аб’язджаць Нямігу аўтобусы № 24, 38, 57, 73, 163, а таксама тралейбусы № 12, 40, 53, 29, 37. Рух тралейбуса № 46 адмяняецца.

Арганізуецца праца часовага аўтобуснага маршруту № 929 дыспетчарская станцыя “Карастаянавай” — плошча Францішка Багушэвіча і № 946 ДС “Зялёны Луг – 6” — плошча Францішка Багушэвіча. 

Для таго, каб максімальна пазбегнуць нязручнасцяў “Мінсктранс” прапануе карыстацца іх сайтам.

Фота: nemiga.info