На волю выйшла палітзняволеная па "справе Рабочага руху"
У пятніцу на волю выйшла палітзняволеная па "справе Рабочага руху" Наталля Белабехава, паведамляюць праваабаронцы.
47-гадовую педагога-дэфектолага з Гомеля Наталлю Белабехаву затрымалі 23 верасня па "справе Рабочага руху" ў межах арт. 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве).
У пятніцу Балабехаву выпусцілі на волю, падрабязнасці вызвалення высвятляюцца. У гомельскім СІЗА-3 жанчыну ўтрымлівалі паўтара месяца.
Крымінальная справа супраць супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымалі стачку і ўваходзілі ў "Рабочы рух", была ўзбуджана па арт. 356 КК. Ініцыятыва "Рабочы рух" 21 верасня была прызнаная экстрэмісцкай, адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых.