На волю выйшаў палітвязень Анатоль Пугач, які хварэе на анкалогію
 
  Анатоль Пугач / сацсеткі
Пасля поўнага адбыцця тэрміну прысуду на волю выйшаў палітвязень Анатоль Пугач, які хварэе на анкалогію, паведамляюць праваабаронцы.
Хлопца затрымалі 13 снежня, на наступны дзень пасля вяртання з Польшчы. У Беларусь ён прыехаў на медыцынскае абследванне, калі ў яго выявілі анкалагічнае захворванне.
Пугача абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі за рэпост відэа на сваёй старонцы ў сацсетцы. Яму прысудзілі 1 год калоніі агульнага рэжыму.
На волю хлопец выйшаў 23 кастрычніка.
 
     
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
