На ўездзе ў Мінск перакуліўся малакавоз (фота)

На ўездзе ў Мінск перакуліўся малакавоз (фота)

На ўездзе ў Мінск перакуліўся малакавоз. Здарэнне адбылося ў сераду каля 15-й гадзіны на 12 кіламетры Магілёўскай шашы. Як інфармуе прэс-служба МНС, малакавоз з грузам сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем, які прыкрываў рабочых, што рамантавалі дарогу.

Ратавальнікам давялося з дапамогай спецінструментаў вызваляць кіроўцу малакавоза, якога заціснула ў кабіне. Ён атрымаў некалькі пераломаў і траўмаў ды быў шпіталізаваны ў Гарадскую клінічную бальніцу хуткай меддапамогі.