На турніры ў Чарльстане Азаранка пачала выступ з перамогі
Вікторыя Азаранка / Getty Images
Беларуска Вікторыя Азаранка (26-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA) пачала з перамогі свой выступ на тэнісным турніры ў Чарльстане.
У матчы 1/16 фіналу яна выйграла ў італьянкі Элізабеты Качарэта (56) з лікам 6:1, 6:2. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 10 хвілін.
Саперніцай Азаранка за выхад у чвэрцьфінал спаборніцтваў будзе амерыканка Тэйлар Таўнсэнд (68).