На трасе Мінск — Мікашэвічы перавярнулася фура (фота)

Раніцай 20 лютага ў Мінскім раёне, на 24-м кіламетры трасы Мінск — Мікашэвічы, перавярнулася фура. 26-гадовы кіроўца не саўладаў з кіраваннем. У выніку, прычэп грузавіка перакуліўся і апынуўся на абочыне, кабіна часткова перакрыла рух.

Як інфармуе сайт onliner.by, кіроўца не пацярпеў. На месца прыехалі ратавальнікі, якія ліквідавалі разліў гаручай вадкасці.

Фота: МНС і сацыяльныя сеткі.