На таргах у чацвер беларускі рубель абваліўся адносна ўсіх валют

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 22 траўня беларускі рубель абваліўся адразу адносна ўсіх асноўных валют.

Курс долара павысіўся нязначна, а вось еўра прыбавіў 1 капейку і абнавіў шасцідзённы максімум. Што ж да расійскага рубля, то ён дэманструе максімальны паказчык за 2 гады і 2 месяцы.

Вынікі валютных таргоў 22 мая:

Долары ЗША: 3,0038 (+0,0002 / +0,01%);
Еўра: 3,3846 (+0,0119 / +0,35%);
Расійскія рублі: 3,7600 (+0,0548 / +1,48%);
Кітайскія юані: 4,1626 (+0,0414 / +1,00%).

На таргах у чацвер беларускі рубель абваліўся адносна ўсіх валют
Курсы валют / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.