На таргах у аўторак долар страціў яшчэ 2 капейкі

Валюта, ілюстрацыйнае фота / Reuters
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 22 красавіка курс долара панізіўся яшчэ на 2 капейкі.
У выніку долар паказвае мінімум за 1 год і 9 месяцаў. Курс еўра панізіўся амаль на 3 капейкі, апусціўшыся на тыднёвы мінімум. Да мінімальнага паказчыка за шэсць дзён панізіўся і расійскі рубель.
Вынікі валютных таргоў 22 красавіка:
Долар ЗША: 3,0251 (-0,0202 / -0,66%);
Еўра: 3,4621 (-0,0274 / -0,79%);
Расійскі рубель: 3,6692 9-0,0107 / -0,29%04
Кітайскі юань: 4,1214 (+0,0011 / +0,03%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.