На таргах 29 лістапада ў Беларусі долар страціў 2,5 капейкі
 
  Долары, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 29 лістапада курс долара адкаціўся назад пасля двухтыднёвага росту. Курс амерыканскай валюты панізіўся на 2,5 капейкі. За папярэднія дні (з 11 лістапада) ён быў вырас на 26 капеек.
На 5 капеек паменшаў курс еўра. Затое крыху падраслі курсы расійскага рубля і кітайскага юаня.
Вынікі валютных таргоў 29 лістапада:
Долар ЗША: 3,5701 (-0,0250 / -0,70%);
Еўра: 3,7950 (-0,0579 / -1,50%);
Расійскі рубель: 3,2981 (+0,0054 / +0,16%);
Кітайскі юань: 4,9308 (+0,0252 / +0,51%).
 
Курс валют 29 лістапада / banki24.by
      
       
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
