На старшыню расійскага ЦВК ў яе доме напаў зламыснік з электрашокерам

На старшыню расійскага ЦВК ў яе доме напаў зламыснік з электрашокерам

На старшыню Цэнтрвыбаркаму Расіі Элу Памфілаву адбыўся напад у яе доме. МУС Расіі пачало крымінальную справу, піша "Новая газета".

Напад адбыўся ўначы 6 верасня, каля 1:30. Паводле звестак паліцыі, зламыснік у масцы залез на тэрасу дома праз акно, некалькі разоў ударыў Памфілаву электрашокерам і ўцёк. 

Як кажуць у ЦВК Расіі, здароўю Памфілавай нічога не пагражае. Цяпер яна прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі ў Маскве. 

Ёсць звесткі, што ўначы Памфілава пайшла ў пярэдні пакой, каб пусціць у дом ката, які гуляў на ўчастку. У холе яна сутыкнулася з чалавекам у масцы. Нападнік ткнуў яе электрашокерам і адразу ўцёк. Крыніцы телеграм-канала BAZA сцвярджаюць, што мужчына забыў уключыць электрашокер, і той не спрацаваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.