На прыватных прадпрыемствах пачалі праводзіць палітінфармацыі
Палітінфармацыя ў кампаніі "Алкопак" / facebook.com
Палітінфармацыі (так званы адзіны дзень інфармавання), якія штомесяц праводзяцца ў дзяржаўных арганізацыях і прадпрыемствах, сталі праводзіць і ў прыватных структурах. Прынамсі на Гомельшчыне. Як піша "Флагшток", упершыню ідэолагі прыйшлі на буйныя гомельскія прадпрыемствы, а ў раённых цэнтрах на такія мерапрыемствы збіралі мясцовых прадпрымальнікаў. Тэмай лістападаўскай прапаганды сталі прэзідэнцкія выбары, якія праводзіць рэжым Лукашэнкі.
Прыватныя прадпрыемствы ў Гомелі наведвалі чыноўнікі ўзроўню намеснікаў старшыні аблвыканкама. У кампаніі "Алкопак", вытворцы закарковачнай прадукцыі і вырабаў медыцынскага прызначэння, выступаў начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Гомельскага аблвыканкама Сяргей Белы.
Гэтай восенню ад чыгуначнікаў ідэолагі патрабавалі "сталёвай нецярпімасці" да "экстрэмізму".