На пешаходным пераходзе грузавік пераехаў 14-гадовую школьніцу
Трагедыя адбылася 15 студзеня ў Івацэвічах.
Як паведамляе БелаПАН, каля 15-й гадзіны 53-гадовы кіроўца "ЗІЛа" на вуліцы Леніна наехаў на 14-гадовую школьніцу. Дзяўчынка з сяброўкай пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Дзяўчынка загінула на месцы, яе сяброўка не пацярпела.
"ЗІЛ" належыць адной з арганізацый рэгіёна. На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група.
Фота — gaibrest.by