На першых летніх таргах у Беларусі рубель аслабеў адносна ўсіх валют
Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 2 чэрвеня беларускі рубель аслабеў адносна ўсіх асноўных валют.
Курс долара павысіўся, але яшчэ не дасягнуў 3 рублёў. Еўра падаражэў амаль на 4 капейкі. А курс расійскага рубля дэманструе максімальны паказчык амаль за 2 гады і 4 месяцы.
Вынікі валютных таргоў 2 чэрвеня:
Долары ЗША: 2,9999 (+0,0041 / +0,14%);
Еўра: 3,4158 (+0,0377 / +1,12%);
Расійскі рубель: 3,7850 (+0,0043 / +0,11%);
Кітайскі юань: 4,1513 (+0,0140 / +0,34%).
Курс валюты / banki24.by