На пажары ў Віцебску загінулі чатыры чалавекі
Трагедыя ў Віцебску / прэс-служба МНС
25 снежня ў 14:29 віцебскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у кватэры па вуліцы Партызанскай.
На месцы выкліку супрацоўнікі МНС выявілі ў адным з пакояў у непрытомным стане дзіця і ягоную маці, а ў суседнім пакоі — гаспадара кватэры і ягоную жонку.
Усіх перадалі медыкам. Аднак брыгада хуткай дапамогі канстатавала смерць чатырох чалавек.
Спецыялісты высвятляюць прычыну здарэння.