На пажары ў Мінску загінуў мужчына

На пажары ў Мінску загінуў мужчына

На пажары ў Мінску загінуў мужчына. Яго абгарэлы труп ратавальнікі знайшлі ў кватэры на сёмым паверсе ў адным з дзевяціпавярховых жылых дамоў па праспекце Пушкіна. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося раніцай 9 красавіка. Агонь пашкодзіў адзін з пакояў кватэры. Менавіта ў ім і знайшлі загінулага гаспадара.

Мяркуецца, што прычынай узгарання магло стаць неасцярожнае абыходжанне мужчыны з агнём.