На новай станцыі мінскага метро змантавалі дэкаратыўныя пано
Дэкаратыўнае пано на станцыі "Немаршанскі сад" / t.me/minskstroybelarus/
Дэкаратыўныя пано з’явіліся на станцыі трэцяй лініі мінскага метро "Немаршанскі сад". Як паведамляе "Мінскбуд", іх мантаж скончаны.
Працы на станцыі "Немаршанскі сад" ужо завяршаюцца. Аздобных і абліцавальных работ засталося няшмат. Поўным ходам ідзе пусканаладка абсталявання. На ўваходах устаноўлены турнікеты, будаўнікі манціруюць кабіны кантралёраў.