Будаўніцтва кальцавой лініі мінскага метро плануюць пачаць у 2026 годзе

Схема кальцавой лініі метро / "Мінск-Навіны"
Чацвёртая, кальцавая лінія мінскага метро будзе складацца з 17 станцый. Пачаць яе будаўніцтва плануецца ў 2026 годзе.
Адпаведнае рашэнне ўжо прыняло кіраўніцтва Мінаблвыканкама. Пра гэта інфармагенцтву "Мінск-Навіны" расказаў галоўны інжынер прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь" Андрэй Іларыёнаў.
Паводле яго, значная частка кальцавой трасы пройдзе пад вуліцамі другога транспартнага кальца. Шэсць станцый будуць перасадачнымі на станцыі астатніх трох ліній, а таксама з аднаго або двух электрадэпо.
Побач са станцыямі сетро плануецца будаваць прыпынкі грамадскага транспарту, разваротныя кольцы для транспарту.
"Нам перш за ўсё трэба ведаць дакладнае месцазнаходжанне новых станцый і іх выхадаў. Дарэчы, у будучыні пры іх могуць з’явіцца і так званыя аб’екты прыцягнення: крамы, бізнэс-цэнтры, паліклінікі, навучальныя ўстановы ды іншая суправаджальная інфраструктура", — кажа Іларыёнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.