Паказалі эскізы станцый метро, што будуюцца ў Мінску. Іх аб’яднаюць стылем
Станцыі трэцяй лініі метро ў бок Зялёнага Луга атрымаюць адзіную архітэктурную канцэпцыю / Минскметропроект
Станцыі трэцяй лініі мінскага метро, што будуюцца ў напрамку Зялёнага Луга, атрымаюць адзіны архітэктурны стыль. Іх канцэпцыя будзе звязаная з прыроднымі стыхіямі, расказаў галоўны архітэктар "Мінскметрапраекта" Сяргей Букато.
Станцыя "Пярэспа" будзе звязаная з вадой, бо раней тут працякала рака. Сінія і бірузава-зялёныя адценні разам з люстранымі паверхнямі падкрэсляць гэты элемент / Мінскметрапраект
"Камараўская" будзе выкананая ў агнявой стылістыцы. На станцыі з’явяцца аранжавыя акцэнты, а таксама столь з падсветкай, якая нагадвае зорнае неба / Мінскметрапраект
"Парк Дружбы народаў" стане перасадачным вузлом для будучай чацвёртай лініі метро. У прасторы станцыі з’явяцца дынамічнае падсвятленне парэнчаў і панарамны ліфт / Мінскметрапраект
Як ідзе будаўніцтва метро і якія планы?
Зараз асноўныя працы ідуць над падаўжэннем трэцяй лініі метро. Будуюць мантажна-шчытавую камеру, адкуль пачнецца праходка тунэля ў бок вуліцы Мельнікайтэ.
Генеральны план прадугледжвае, што працягласць лініі складзе 25 км, а колькасць станцый — 17.
У перспектыве ўлады Мінска плануюць будаўніцтва чацвёртай, кальцавой лініі метро. Яна злучыць раёны сталіцы і стане важным транспартным звяном.